У Курапатах быў апаганены памятны знак у гонар Вацлава Ластоўскага, беларускага нацыянальнага дзеяча, прэм’ер-міністра Беларускай Народнай Рэспублікі, забітага карнiкамi НКВД падчас «Вялікага тэрору». За апаганьваннем памятнага месца стаіць вядомая тым, што высочвае любыя сляды польскасці і беларускасці, праўладная дзяячка Вольга Бондарава
Ва ўрочышчы нехта нанёс абразлівыя надпісы на крыжы ў гонар Вацлава Ластоўскага.
Прарасійская дзяячка паведаміла, што наведала Курапаты разам з неназванымі сябрамі кампартыі. І з гонарам дадала, што святы для кожнага хрысціяніна сімвал быў спісаны абразлівымі словамі. Акрамя таго, вандалы выкарыстоўвалі лак, каб надпісы нельга было сцерці.
Аўтара першага падручніка па гісторыі Беларусі, змагара за незалежнасць Беларусi і чалавека, які знайшоў Крыж Ефрасінні Полацкай, Бондарава назвала «прапольскім калабарацыяністам».
Cавецкія карнікі асудзілі Ластоўскага за працу на «польскую разведку і ўдзел у нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да cмяротнага пакарання.
Рэабілітаваны 10 чэрвеня 1988 г., у 1990 г. пасмяротна адноўлены ў званні акадэміка НАН Беларусі.