Дарадца прэзідэнта Літвы Кястуціс Будрыс пакуль не бачыць неабходнасці закрываць мяжу з Беларуссю. Пра гэта ён заявіў у эфіры радыё LRT. Паводле яго слоў, такога ж меркавання прытрымліваецца і прэзідэнт краіны Гітанас Наўседа.
«Вядома, такі інструмент трэба рыхтаваць. Ці ёсць такая неабходнасць на дадзены момант, каб закрыццё мяжы магло кардынальна палепшыць для нас сітуацыю з пункту гледжання бяспекі ці выступіць сродкам уздзеяння на беларускі рэжым? Я не думаю, што мы зараз знаходзімся ў такой сітуацыі, каб гэта было неабходна» – сказаў дарадца кіраўніка літоўскай дзяржавы.
Ён дадаў, што эфект ад закрыцця мяжы трэба ацэньваць комплексна. У той жа час прэзідэнт Літвы гатовы падтрымаць ініцыятыву, калі яна будзе карыснай.
«Калі такія ўмовы ёсць, калі мы бачым, што гэта інструмент, які дапамагае прадухіляць пагрозы – гэта пытанне нашай нацыянальнай бяспекі. Так што такая адабрэнне будзе, і я не сумняваюся, што прэзідэнт будзе ініцыяваць такое рашэнне», — адзначыў Будрыс.
«Не трэба забываць, што гэта яшчэ і знешняя мяжа ЕС, гэта не толькі мяжа Літвы. У выніку ўсе падобныя рашэнні павінны быць узгодненыя», — дадаў дарадца прэзідэнта Літвы.
28 жніўня краіны Балтыі і Польшча маюць намер правесці сустрэчу на міністэрскім узроўні, падчас якой абмяркуюць механізм закрыцця мяжы з Беларуссю ў выпадку неабходнасці.
Kрыніца: lrt.lt
Fot. emerging-europe.com