Таварыства імя Яна Карскага ўшанавала медалём 75-годздзя Місіі Яна Карскага, зняволенага лукашэнкаўскім рэжымам ў нечалавечых умовах, вядомага польскага дзеяча, журналіста і змагара за правы чалавека ў Беларусі Анджэя Пачобута.
У сваім абгрунтаванні Таварыства імя Яна Карскага падкрэсліла, што місія Пачобута “яўна блізкая да місіі па спыненні Халакоста, распачатай Янам Карскім у 1942 годзе”.
«Як легендарны эмісар польскай падпольнай дзяржавы перажыў нацысцкае зняволенне і катаванні, так і Анджэй Пачобут падвяргаецца аналагічнаму выпрабаванню на фізічную стойкасць, цвёрдасць характару і зацятасць у духу надзеі. Як Карскі, вызвалены з турмы сваімі паплечнікамі, вярнуўся да барацьбы за Польшчу, так і Пачобут, вызвалены сіламі міжнароднай салідарнасці, вернецца да барацьбы за Беларусь і яе месца ў сям’і свабодных, самавызначальных супольнасцей і народаў», – заявілі прадстаўнікі таварыства.
«Няхай дух Яна Карскага, шаноўны Анджэй, будзе з табой і дапамагае табе трываць! Ні адзін злачынны рэжым не вечны, хаця звычайна яго «фюрары» да канца ў гэта не вераць.
Kрыніца: Towarzystwo Jana Karskiego
Fot. Facebook