У ЗША пасля польскага «Рапарту Пілецкага» здымуць яшчэ адзін поўнаметражны фільм пра ротмістра Вітольда Пілецкага. Польска-амерыканскі блакбастар пад назвай „Enemy of My Enemy” рыхтуе стваральнік фільма «1917» і “Скайфол” пра Джэймса Бонда.
Сцэнар да фільма напіша Мэт Кінг, які зараз працуе над экранізацыяй «Добраахвотніка» Марка Патрычэлі. Джэйн-Эн Тэнггрэн, якая прадзюсіравала аскараносную ваенную драму “1917”, аб’яднае намаганні з Элізабэт Стылуэл, выканаўчым прадзюсарам папулярнай драмы 2018 года “Ліззі” з Крыстэн Сцюарт у галоўнай ролі. Прадзюсары працуюць над фільмам у супрацоўніцтве з сям’ёй Пілецкіх.
Як падае партал Deadline: «Дзеянне фільма разгортваецца падчас Другой сусветнай вайны і прысвечаны аднаму з самых недаацэненых герояў у свеце. Ротмістр Вітольд Пілецкі пайшоў добраахвотнікам у Аўшвіц, дзе стварыў групу супраціву і перадаваў саюзнікам інфармацыю, якая раскрывала ўмовы ў канцлагеры. Пасля ўцёкаў, калі Сталін замяніў Гітлера, ён працягваў змагацца за вольную і незалежную Польшчу.
«Я быў у захапленні ад чытання сцэнарыя і працы з рэжысёрамі. Я ўдзячны, што гэты фільм здымаецца і што сусветная публіка даведаецца пра гісторыю майго прадзеда», — сказаў праўнук Пілецкага Кшыштаф Косёр.
Тым часам 1 верасня адбудзецца прэм’ера яшчэ аднаго фільмa на гэтую ж тэму — «Рапарт Пілецкага».
Kрыніца: wb24.org/deadline/naekranie.pl