Учора ў Быдгашчы на 87-м годзе жыцця i 61-м годзе святарства адышоў у вечнасць кс. Веслаў Дамброўскі. Салезіянін шмат гадоў служыў вернікам у Беларусі, паведамляе каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі.
Веслаў Дамброўскі нарадзіўся 17 кастрычніка 1936 года ў Рэмбертаве (Польшча). Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у Лёндзе над Вартай 17 чэрвеня 1986 года. Затым выконваў пастырскае служэнне ў розных польскіх парафіях.
У 1993 г. прыбыў у Беларусь, дзе актыўна займаўся адраджэннем рэлігійнага жыцця палякаў. У 1993—1994 гг. ён служыў у парафіі Беззаганнага зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе. З 15 лістапада 1994 г. да 15 жніўня 2015 г. быў пробашчам парафій Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Наваельні і Божага Цела ў Дварцы (Дзятлаўскі дэканат).
У 2015 г. вярнуўся ў Польшчу, дзе да самай смерці служыў у парафіі св. Марка ў Быдгашчы.
Пахаванне адбудзецца 23 жніўня пры парафіі св. Марка ў Быдгашчы.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…