Паказам антыпольскага фільму «На другiм беразе» рэжым хоча адзначыць Дзень народнага адзінства, якi быў уведзены два гады таму Лукашэнкам у гадавіну савецкай агрэсіі супраць Польшчы. Прапагандысцкі фільм раскажа пра «цяжкія часы польскай акупацыі».
Гэты фільм зняты па сцэнару Івана Крываручкі, а рэжысёрам-пастаноўшчыкам карціны выступіў Андрэй Хрулёў.
Як падае Міністэрства культуры: „Дзеянне фільма адбываецца ў 1925 годзе. Пасля падпісання мірнай Рыжскай дамовы ўся Заходняя частка Беларусі апынулася пад уладай палякаў… тамака адбываюцца хваляванні, ідзе партызанская вайна, працуюць агенты савецкай выведкі. А спробы мясцовых жыхароў абараніць хаця б уласную веру і царкву заканчваюцца жорсткім прыгнечаннем. Гісторыя апавядае пра лёс беларуса Паўла Смоліча, а таксама ягонага старэйшага брата Антона. Першы – займае нейтральную пазіцыю. Другі – партызан, які змагаецца з польскімі захопнікамі. Але некаторыя падзеі ўсё ж мяняюць светапогляд Паўла, прымушаюць задумацца аб вечных чалавечых каштоўнасцях, блізкіх людзях, радзіме, падзеленай мяжой”.
Вядома, што на гэты фільм выдаткавана амаль 4 мільёны рублёў, а прапаганда рэжыма называе яго нацыянальным праектам года.
Гэта не першы антыпольскі фільм падобнага кшталту. Нагадаем, што ў 2011 годзе па беларускім дзяржаўным тэлебачанні быў паказаны серыял пра партызана-камуніста Васіля Талаша, партызанскі атрад якога змагаўся разам з Чырвонай Арміяй супраць палякаў. Галоўны герой „спачатку патрапіў у турму да палякаў, а потым страціў сына”.
Крыніца: telegram