Міграцыйны ціск на польска-беларускай мяжы расце. Каля вёскі Дубічы Царкоўныя адбыўся напад мігрантаў на патрулі польскіх памежнікаў. Польская памежная служба апублікавала ў твiтары фатаграфію пашкоджанага службовага аўтамабіля.
У ваколіцах вёскі Дубічы Царкоўныя агрэсіўна настроеныя мігранты закідвалі патрульных камянямі і галлём. Прычым адзін з тых, хто нападаў, цэліў у памежнікаў, верагодна, з гладкаствольнай зброі. Стралялі таксама з рагатак. Службовы аўтамабіль памежнай службы атрымаў пашкоджанні.
Памежная служба Польшчы паведаміла, што за мінулыя суткі з Беларусі спрабавалі нелегальна трапіць 60 замежнікаў. На патрулі ў Дубічах Царкоўных напала група з 20 замежнікаў.
W dn.22.08 do🇵🇱próbowało nielegalnie przedostać się z🇧🇾60 cudzoziemców.#PSGDubiczeCerkiewne patrole🇵🇱zaatakowała agresywna grupa 20 os.(po str.🇧🇾)część z nich była zamaskowana,rzucali kamieniami i gałęziami,jedna z osób celowała do #patrolSG prawdopodobnie z broni gładkolufowej pic.twitter.com/AN7yfPkysQ
— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) August 23, 2023
За дапамогу ў арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы на ўчастку, які ахоўвае памежная застава ў Белавежы, затрымалі грамадзяніна Расіі з відам на жыхарства ў Германіі. Ён перавозіў 2 грамадзян Самалі, 2 грамадзян Эфіопіі і грамадзяніна Афганістана.
З пачатку гэтага года на ўчастку, які ахоўвае Падляшскі аддзел памежнай службы, было затрымана 465 памагатых і арганізатараў незаконнага перасячэння мяжы. Усіх кур’ераў, акрамя абвінавачання ў дапамозе ў арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы, што караецца да 8 гадоў пазбаўлення волі, таксама будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці з вынясеннем пастановы аб дэпартацыi ў краіну паходжання. Ім таксама будзе забаронены ўезд у Шэнгенскую зону на тэрмін ад 5 да 10 гадоў.
Крыніца: Straż Graniczna
Fot. Pixabay