Эксклюзіўны спадарожнікавы фотаздымак, зроблены службай Planet Labs, паказвае актыўную фазу ліквідацыі лaгерa ПВК Вагнер у вёсцы Цэль пад Асіповічамі на ўсходзе краіны. На фота бачна, што траціну ўсіх намётаў ужо разабралi.
Наколькі дазваляе разгледзець здымак за 23 жніўня 2023 году, лагер у паўночнай частцы вайсковай базы пазбавіўся прыкладна 65 намётаў (было каля 129).
У лагеры ў заходняй частцы вайсковай базы дэмантавалі каля 27 (было каля 64).
У цэнтральнай частцы вайсковага лагера прапала каля 9 намётаў з прыкладна 80, што тут знаходзіліся.
Такім чынам, з 273 жылых намётаў каля 101 дэмантавалі. Калі ўлічыць, што кожны з намётаў можа змяшчаць каля 20 вайскоўцаў, то можна гаварыць пра тое, што тэрыторыю вайсковай часткі ў вёсцы Цэль маглі пакінуць каля 2020 вагнераўцаў з прыкладна 5 тысяч, што там знаходзіліся.
Пры гэтым змяншэнне колькасці тэхнікі, калі і ёсць, невялікае.
Дэмантаж першых намётаў пачаўся прыкладна 1 жніўня.
На спадарожнікавым здымку за 14 жніўня мы маем магчымасць разгледзець працэс разбірання ў добрай якасці. Можна заўважыць драўляныя нары для вайскоўцаў, якія там жылі.
Куды могуць быць перавезеныя гэтыя намёты і ці пакінулі тэрыторыю Беларусі найміты «Вагнера», невядома. На тых спадарожнікавых здымках, што мае рэдакцыя, не назіраецца ўтварэння падобных намётавых лагераў на тэрыторыі іншых беларускіх палігонаў ці вайсковых частка. Але мы працягваем назіраць за сытуацыяй.
У тэлеграм-каналах, звязаных з ПВК «Вагнер», пішуць пра тое, што частку вайскоўцаў адпраўляюць у вялікія водпускі дамоў у Расiю, але выглядае, што калі гэта і адбываецца, то не мае масавага характару. Мы ў чатах бачым асобныя рэдкія паведамленні пра гэта.
Існуе верагоднасць, што частку наймітаў «Вагнера» пачалі перакідваць у Афрыку. Пра гэта таксама ёсць паведамленні ў тэлеграм-каналах, звязаных з ПВК.
Куды могуць быць перавезеныя гэтыя намёты і ці пакінулі тэрыторыю Беларусі найміты «Вагнера», невядома. На тых спадарожнікавых здымках, што мае рэдакцыя, не назіраецца ўтварэння падобных намётавых лaгераў на тэрыторыі іншых беларускіх палігонаў ці вайсковых частaк. Але мы працягваем назіраць за сiтуацыяй.
У тэлеграм-каналах, звязаных з ПВК «Вагнер», пішуць пра тое, што частку вайскоўцаў адпраўляюць у вялікія водпускі дамоў у Расiю, але выглядае, што калі гэта і адбываецца, то ня мае масавага характару. Мы ў чатах бачым асобныя рэдкія паведамленні пра гэта.
Існуе верагоднасць, што частку наймітаў «Вагнера» пачалі перакідваць у Афрыку. Пра гэта таксама ёсць паведамленні ў тэлеграм-каналах, звязаных з ПВК.
Аднак можа здарыцца і так, што частка вагнераўцаў будзе перанесена ў іншыя месцы Беларусі, у тым ліку да межаў з Польшчай, Літвой і Латвіяй.