Інстытут нацыянальнай памяці прэзентаваў новую версію гульні «Варшаўскае паўстанне — горад герояў». Гэта тактычная рaлявая гульня, якая апісвае адну з найважнейшых падзей у гісторыі Польшчы – Варшаўскае паўстанне. Гульню можна спампаваць цалкам бясплатна.
У пашыранай версіі праекта гулец мае магчымасць пазнаёміцца з 10 новымі гульнявымі місіямі, заснаванымі на падзеях Варшаўскага паўстання. Акрамя таго, у гульні з’яўляюцца дадатковыя персанажы, архіўныя здымкі, дакументы і плакаты, звязаныя з Паўстаннем. Гульня вылучаецца дэталямі касцюмаў, уніформы, экіпіроўкі, зброі і транспартных сродкаў. Багацейшы саўндтрэк і апавяданне дазваляюць яшчэ больш пагрузіцца ў свет гульні. Што важна, галасавыя каманды герояў на іх родных мовах адпавядаюць гістарычным прататыпам. У абноўленай версіі «Варшаўскага паўстання — горада герояў» змяніўся спосаб падачы сюжэта, аўтары зрабілі яго яшчэ больш рэалістычным. Гульня таксама была дапоўнена поўным каляндаром, які паказвае ключавыя падзеі дзень за днём. З цягам часу пейзаж Варшавы змяняецца, гульня адлюстроўвае маштабы разбурэння горада на чарговых фазах бою.
Гульня пачынаецца 1 жніўня 1944 года і доўжыцца да канца Варшаўскага паўстання (63 дні) і пазней. Кожны дзень гулец атрымлівае інфармацыю аб падзеях, якія адбываліся ў той час, у выглядзе старонак каляндара.
Мэта гульні — каб як мага больш членаў атрада дажыла да апошняга дня паўстання. З цягам часу становішча герояў становіцца ўсё больш і больш складаным, нямецкія атрады становяцца ўсё больш і больш шматлікімі і лепш забяспечанымі, а гулец будуе сваю стратэгію на правераных у баях паўстанцах, якія атрымліваюць новы вопыт і рыштунак. Пераможцам з’яўляецца кожны з герояў, якому ўдасца дажыць да апошняга дня бою.
Гульня даступная бясплатна ў STEAM-акаўнце Інстытута нацыянальнай памяці.
Крыніца: IPN