З нагоды Еўрапейскага дня памяці ахвяр сталінізмa і нацызмa ў Доме Палоніi ў Варшаве прайшоў вечар памяці ахвяр двух таталітарных рэжымаў пад назвай «Мы памятаем!». Міжнароднае свята было ўстаноўлена Еўрапарламентам 15 гадоў таму ў гадавіну падпісання Пакта Молатава-Рыбентропа.

Пагадненне паміж нацысцкай Германіяй і Савецкім Саюзам у сакрэтным пратаколе аб пачатку Другой сусветнай вайны вызначыла рамкі суіснавання двух таталітарных рэжымаў: нацызмa і камунізмa.

Сёлета – каб пазнаёміць і патлумачыць больш шырокай аўдыторыі значэнне гэтых падзей для польскага і беларускага народаў – Фундацыя «Маладыя Крэсы» разам з Рухам Салідарнасці «Разам» арганізавалі тэматычную сустрэчу, на якой прадставілі трагічны лёс палякаў і беларусаў, ахвяр камунізма і нацызма.

З кароткай прамовай выступіў старшыня фундацыі «Маладыя крэсы» Міраслаў Капцэвіч, які падкрэсліў, што гістарычная свядомасць, агульная памяць пра пакуты польскага і беларускага народаў надзвычай важныя, асабліва сёння ў кантэксце вайны, якая працягваецца ва Украіне. Старшыня Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык пазнаёміў удзельнікаў сустрэчы з генэзісам і ходам Беларускай нацыянальнай выправы ў Катынь, які быў яе ўдзельнікам. Сіўчык падзяліўся асабістымі ўражаннямі ад паездак. Удзельнікі сустрэчы таксама мелі магчымасць убачыць фотаздымкі з паездак у Катынь мінулых гадоў.

Не абышлося і без музычнай часткi — можна было паслухаць некалькі тэматычных песень у выкананні вядомага беларускага барда Змітра Бартосіка.

 

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)