У Польшчы пражывае больш за 300 тысяч грамадзян Беларусі. Такую лічбу падала Міністэрства замежных спраў Польшчы.
Паводле кіраўніцы дэпартамента прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольгі Дабравольскай, паўгода таму беларусаў у Польшчы было ў два разы меней.
“Яшчэ нядаўна мы гаварылі пра лічбу 150 тысяч, — кажа Дабравольская. “Велізарны наплыў за апошнія паўгода”.
За апошнія тры гады 414 беларусаў атрымалі статус бежанца, амаль 7,5 тысяч звярнуліся за міжнароднай абаронай. З 10 жніўня 2020-га Польшча выдала беларусам больш за 52 тысячы гуманітарных віз і амаль 114 тысяч віз па праграме Poland Business Harbour — для айцішнікаў і прадпрымальнікаў.