Святлана Ціханоўская перакананая, што ў беларусаў хопіць сіл і вытрымкі, каб перамагчы і вярнуць краіне сапраўдную незалежнасць. Пра гэта мы чытаем у пасланні лідaркi вольнай Беларусі з нагоды 32-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці краіны. 25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет надаў прынятай годам раней Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закона.

„Сёння мы з вамі мусім ізноў змагацца за сваю незалежнасць. Бо зараз яна пад самай вялікай пагрозай за ўсю найноўшую гісторыю. На нашай тэрыторыі знаходзяцца расійскія салдаты, іх ваенныя базы. Наймiты-злачынцы, што разбураюць украінскія гарады і забіваюць мірных грамадзянаў. Ядзерная зброя, якая ператворыць Беларусь у мішэнь на ваенных картах. У нашых музеях замест рэліквій беларускай культуры – кувалда ПВК «Вагнер». А школьнікаў вядуць не ў тэатр, каб глядзець п’есы Купалы, а паказваюць калоніі і памежныя атрады” – чытаем у заяве.

„Прыйшоў час нагадаць адзін аднаму, што такое сапраўдная незалежнасць”, — адзначыла Ціханоўская.

„І, вядома, незалежнасць – гэта не быць у чыёйсьці сферы ўплыву, а магчымасць самастойна абіраць партнераў і шлях развіцця краіны, будаваць добрыя адносіны з суседзямі, шанаваць уласную гісторыю, мову, культуру і передаваць нацыянальныя каштоўнасці з пакалення ў пакаленне” – дадала.

Яна заявіла, што свабоду можна адстаяць «мірным шляхам або са зброяй у руках».

Крыніца: belsat.eu

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)