Час ад часу на нашым сайце мы прадстаўляем даваенныя фота беларускiх гарадоў і мястэчак. Паглядзіце, як выглядала мястэчка Паставы, якое ў часы ІІ Рэчы Паспалітай знаходзiлася ў Віленскім ваяводстве, а цяпер з’яўляецца раённым горадам Віцебскай вобласці.

Пасля аднаўлення Польшчай незалежнасці Паставы сталі адным з васьмі павятовых гарадоў Віленскага ваяводства. У гэты перыяд насельніцтва пачало хутка расці. У 1920-я гады быў адбудаваны фарны касцёл. У 1934 годзе побач з брацкай магілай больш за 30 польскіх жаўнераў, якія загінулі ў 1919-1920 гадах падчас польска-бальшавіцкай вайны, быў усталяваны помнік. У 1939 годзе саветы спустошылі помнік, а потым спрабавалі паваліць яго танкамі. Але ўдалося толькі сагнуць. Потым яго хацелі ўзарваць, але з-за пратэстаў жыхароў гэтага не зрабілі. Жалезныя крыжы знялі, а косці воінаў, якія там ляжалі, нібыта перавезлі ў ваколіцы Паставаў. На месцы могілак пабудавалі двухпавярховы дом. Разбураны помнік стаіць і сёння, аддзелены гэтым будынкам ад рынкавай плошчы. 18 і 19 жніўня 1931 г. у Паставах адбыўся эўхарыстычны кангрэс. У 1935 годзе ў Паставах праходзіла выстава палатна. У 1930-я гады былі пабудаваны казармы 23-га Гродзенскага палка ўланаў.

Фатаграфіі паходзяць з Нацыянальнага цыфравога архіва і блога postawyiokolice.blogspot.com

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)