Польшча, Літва і Латвія вызначыліся, пры якіх умовах мяжа з Беларуссю будзе цалкам закрытая. Іх усяго два: узброены інцыдэнт або здарэнні на мяжы адной з краін, якія будуць прадстаўляць «сур’ёзную пагрозу нацыянальнай бяспецы», і арганізаваны масавы прарыў мігрантаў. Пра гэта заявіла кіраўнік МУС Літвы Агне Білатайтэ на сустрэчы міністраў унутраных спраў краін Балтыі і Польшчы ў Варшаве.

“Калі будзе зафіксаваны адзін з такіх інцыдэнтаў, то пройдзе аператыўны абмен інфармацыяй паміж нашымі службамі, і тады будзе прынята рашэнне на ўзроўні ўрадаў”, — сказала літоўскi міністр.

Літва можа закрыць яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю. Па словах Агне Білатайтэ, МУС Літвы прапануе закрыць “Лаварышкес” і “Райгардас”. Сярод прычын — праблема кантрабанды. Рашэнне будзе прымаць урад. Калі згаданыя пункты пропуску будуць закрытыя, на мяжы з Літвой будуць працаваць толькі два пункты: “Беняконі” і “Каменны Лог”.

Нядаўна Літва закрыла пункты пропуску “Шумскас” і “Цвярачус” на мяжы з Беларуссю (з беларускага боку — “Лоша” і “Відзы” адпаведна). На мяжы ўжо цяпер вялізныя чэргі.

Крыніца: delfi.lt

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)