17 верасня ў Польшчы пачнуцца вучэнні «Восеньскі агонь». «Гэта дэманстрацыя гатоўнасці польскага войска абараняць нашу краіну», — заявіў кіраўнік польскага Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак. „Відавочна, дата не выпадковая”, — дадаў ён.
Па словах кіраўніка Мінабароны, гэта будуць паказальныя вучэнні, адкрытыя для назіральнікаў, якімі могуць быць усе жадаючыя. На палігоне для назіральнікаў будзе выдзелены асобны сектар. Для доступу да яго неабходна зарэгістравацца на сайце міністэрства. У вучэннях будуць выкарыстоўвацца самыя сучасныя віды тэхнікі.
«У вучэннi ўдзельнічаюць будуць больш за 1000 вайскоўцаў і 70 адзінак баявой тэхнікі танкі Abrams і K2 або пускавыя ўстаноўкі Himars; так будзе выглядаць паказ «Восеньскі агонь» 2023 17 верасня», – паведаміў Блашчак.
17 września br., na terenie Ośrodka Szkolenia Wojsk Lądowych Bemowo Piskie, zapraszamy na wyjątkowe wydarzenie. Po raz pierwszy, publiczność będzie mogła obejrzeć najnowszy wojskowy sprzęt podczas walki.
Zapraszamy wszystkich na pokaz dynamiczny -… pic.twitter.com/2xrh3Bc1zI
— Ministerstwo Obrony Narodowej 🇵🇱 (@MON_GOV_PL) August 27, 2023
«Заахвочваю усiх жадаючых прыняць удзел. Варта адчуць гонар за тое, што мы палякі, гонар за тое, што Войска Польскае гатовае ахоўваць бяспеку Польшчы, як на парадзе 15 жніўня. Толькі на парадзе мы назіралі за праходжаннем войскаў, а тут вы зможаце ўбачыць іх у дзеянні».
Польскі міністр таксама адзначыў, што лічыць пагрозы з боку Беларусі рэальнымі ў сувязі са знаходжаннем у краіне ПВК “Вагнер”.
“Пагроза з боку Беларусі рэальная. Там ёсць найміты, людзі, якія за грошы гатовы зрабіць усё. Гэта людзі, якія пазбаўленыя якіх-небудзь тармазоў. Мы павінны быць гатовыя да правакацый, і мы гатовыя да іх», – сказаў ён, дадаўшы, што нядаўна колькасць вайскоўцаў, якія падтрымліваюць Памежную ахову, была даведзеная да 10 тыс. Непасрэдна з памежнікамі працуюць 4 тыс. вайскоўцаў, яшчэ 6 тыс. знаходзяцца ў рэзерве.
Крыніца: polskieradio.pl