У вас няма ідэй на гэтыя выхадныя? Мы падрыхтавалі для вас 5 цікавых прапаноў, як правесці вольны час у польскай сталіцы. 

XII Bemowski Festiwal Streetfoodu

XII Бемоўскі фестываль стрытфуда

Аматарам вулічнай ежы варта адправіцца ў парк Górczewska, дзе ў выхадныя з’язджаюцца кухні з усяго свету. Таксама адбудзецца фестываль фарбаў, будзе зона адпачынку і мноства атракцыёнаў для дзяцей.

Фестываль пачнецца ў 12.00 і працягнецца да 20.00.

Święto Wisły 2023

Свята Віслы 2023

Свята Віслы — гэта перадусім свята ўсіх аматараў прыгодаў на Вісле. Сёлета варшавяне і госці сталіцы сустрэнуцца ў 15-ты раз, каб разам адзначыць канец лета на Вісле!

Традыцыйна, акрамя круізаў і майстар-класаў, будуць музыка і танцы. Як і адкрыццё летняга сезону, свята Віслы таксама пачнецца з унікальнага круізу на ўсходзе сонца і завершыцца парадам караблёў па Вісле і чароўным канцэртам на заходзе сонца.

Уваход на мерапрыемства вольны!

Żegnaj Lato na Bielanach 2023 | waw4free

Бывай лета ў Белянах 2023

Раён Беляны запрашае ўсіх на музычнае развітанне з летам, якое адбудзецца ў гэтую суботу ў 18.00 у зоне адпачынку каля станцыі метро Słodowiec!

Упрыгожаць вечар гурт Ørganek, заснаваны па ініцыятыве яго франтмэна Томаша Арганэка, і гурт Felivers, які перамог у конкурсе дэбютантаў падчас 60-га Нацыянальнага фестывалю польскай песні ў Аполе! Перад імі на сцэне выступяць маладыя пераможцы конкурсу JoséSong з песнямі са свайго апошняга альбома «Bielany akustycznie».

Bezpłatne zwiedzanie Muzeum Wojska Polskiego

Бясплатнае наведванне Музея Войска Польскага

Музей, які яшчэ нядаўна размяшчаўся на Еразалімскіх алеях, цяпер дазваляе палюбавацца яго экспазіцыямі ў сучасным будынку – на тэрыторыі гістарычнай Варшаўскай цытадэлі. Новая пляцоўка была афіцыйна адкрыта для наведвальнікаў 13 жніўня.

Вольны ўваход дзейнічае да нядзелі 3 верасня.

undefined

Мультымедыйнае шоу фантанаў у парку Шыманскага

У парку ім. Э. Шыманскага з пятніцы па нядзелю ў 20:30 да канца верасня ля фантанаў можна будзе паглядзець мультымедыйнае шоу. Уваход, вядома, вольны!

На падст. waw4free.pl

Фота: прэс-рэлізы/wikimedia commons

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)