Вучэнні «Захад», якія рэгулярна ладзяць Расія і Беларусь, каб праверыць рэакцыю Захаду на правакацыі, сёлета не адбудуцца. На думку брытанскай выведкі, шмат у чым гэта звязана з недахопам тэхнікі і персаналу з расiйскага боку.

Раней сёлета Расія не змагла правесці “танкавы біятлон”, а зараз вырашыла не праводзіць ваенныя вучэнні “Захад-2023”. Пра гэта заявіў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу ў каментары расійскім прапагандысцкiм СМІ.

Так, на пытанне журналістаў, ці будзе праводзіць Расія вучэнні “Захад-2023”, Шайгу адказаў дастаткова коратка:

“Не, у гэтым годзе ў нас навучанне ва Украіне”.

Ніякіх падрабязнасцей гэтага рашэння паплечнік Пуціна не паведаміў.

У апошнія гады Расiя рэгулярна праводзіла маштабныя ваенныя манеўры сумесна з войскам Беларусі. Навучанне пад кодавай назвай “Захад” ладзілі раз на два гады, пачынаючы з 2009 года. Яны праходзілі ў верасні на тэрыторыі Беларусі і заходніх рэгіёнаў Расіі.

Асабліва маштабнымі гэтыя манеўры былі ў верасні 2021 года, калі Расiя ўжо рыхтавалася да поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. У іх прынялі ўдзел каля 200 тысяч расiйскіх салдат. Прыкладна такая ж колькасць расійскіх вайскоўцаў уварвалася на ўкраінскую тэрыторыю ў лютым 2022 года.

Крыніца: unian

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)