Еўразійская эканамічная супольнасць прадставіла даныя аб заробках за першае паўгоддзе ў краінах-членах. Беларусь апынулася сярод аўтсайдэраў. Горш жывецца толькі ў Кыргызстане.

Сярэднямесячны намінальны заробак за паўгода з пачатку года ў Расіі склаў 915 долараў у эквіваленце, Казахстане — 780 долараў, Арменіі — 671, Беларусі — 633, Кыргызстане — 367 долараў.

Беларусь абагнала Арменія, якая апошнім часам перажывае эканамічны ўздым, у астатніх пазіцыя не змянілася.

Паводле Белстата, у ліпені сярэдні заробак у Беларусі «бруднымі» склаў 1933 рублі 10 капеек. Па сярэднім курсе Нацбанка гэта $638,4. Калі ж браць «чыстымі», то гэта будзе 1 662,4 рубля, або 549 дoлaраў.

Крыніца: east24.info/nashaniva.com

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)