Беларускі вайсковец спрабаваў пашкодзіць агароджу, усталяваную ўздоўж польска-беларускай мяжы. Інцыдэнт быў зафіксаваны сістэмамі маніторынгу ў ваколіцах Дубічаў Царкоўных.
«Учора (4 верасня) на ўчастку, які ахоўваецца памежнай заставай у Дубічах Царкоўных, польскі патруль заўважыў чалавека ў форме беларускага cалдата, з балаклавай і са зброяй, які спрабаваў пашкодзіць агароджу. Асоба была заўважана на беларускім баку, але пры выглядзе польскага патруля адступіла ўглыб Беларусі, не паспеўшы пашкодзіць бар’ер», — паведаміла Крыстына Якімік-Яраш з польскай Памежнай службы.
Беларускія службы, якія наўпрост супрацоўнічаюць для гэтай мэты з міжнароднымі кантрабанднымі сеткамі, атрымліваюць велізарныя прыбыткі, каб перапраўляць мігрантаў у краіны Еўрасаюза па іх жаданні.
«Усё гэта пацвярджае, што мігранты, якіх у СМІ выдаюць за бежанцаў, не шукаюць прытулку ў першай бяспечнай краіне. Яны часта едуць за тысячы кіламетраў, каб нелегальна трапіць у Заходнюю Еўропу», — дадае Крыстына Якімік-Яраш.
З пачатку 2023 года польска-беларускую мяжу спрабавалі перасекчы асобы з 51 краіны свету.
Крыніца: strazgraniczna.pl
Fot. Wikimedia Commons