Прэзiдэнт Літвы Гітанас Наўседа лічыць, што поўнае закрыццё мяжы з Беларуссю цяпер губляе сваю актуальнасць, бо сiтуацыя з «вагнераўцамі» паступова стабілізуецца. Пра гэта ён сказаў у інтэрв’ю тэлеканалу LRT.
«Гэта сітуацыя была некалькіх тыдняў таму, калі было відавочна, што пагрозы рэлакацыi ПВК «Вагнер» у Беларусь ужо рэальна пачалі ажыццяўляцца, і калі з’явілася інфармацыя аб тым, што частка войскаў групоўкі «Вагнер» ужо знаходзіцца на палігоне Гожа, гэта значыць у непасрэднай блізкасці ад літоўска-польскай мяжы, — сказаў Наўседа.
Прэзідэнт Літвы сцвярджае, што сітуацыя з бяспекай пасля гэтых падзей не пагоршылася, а пасля гібелі Яўгена Прыгожына ў камандаванні назіраецца збой.
«Сёння ў мяне няма канкрэтнай інфармацыі пра тое, што найміты групы «Вагнер» знаходзяцца на нашай мяжы і спрабуюць дэстабілізаваць сітуацыю. Польскі бок наўрад ці мог бы дадаткова нешта сказаць», — сказаў прэзідэнт Літвы.
Паводле яго слоў, дзеянні краін рэгіёна павінны быць адэкватнымі сітуацыі.
«Калі сітуацыя ўскладняецца, мы дзейнічаем у адным кірунку. Калі сітуацыя застаецца такой жа, як цяпер, ці нават стабілізуецца, мы павінны дзейнічаць інакш. Ніхто не хоча зноў закрываць межы са спартыўных інтарэсаў», — сказаў Г. Наўседа.
«Я думаю, што можна так сказаць», — дадаў ён, калі яго спыталі, ці губляе актуальнасць пытанне аб закрыцці межаў.
Крыніца: nashaniva.com