Аб’яднаны пераходны кабінет апублікаваў рэкамендацыі грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой, у сувязі з прыпыненнем выдачы пашпартоў дыппрадстаўніцтвамі, падпарадкаванымі рэжыму Лукашэнкі.

Публікуем спіс, падрыхтаваны прадстаўніцтвам па замежных справах АПК разам з “Народнымі пасольствамі Беларусі”:

  • Не ехаць у Беларусь, калі вы можаце сутыкнуцца з пераследам. Свабода і здароўе важней.
  • Калі вам пагражае пераслед па палітычных матывах у Беларусі, падавайце заяўку на міжнародную абарону і атрымайце жэнеўскі пашпарт ці іншы від дакумента падарожжа. Гэта складаны, але надзейны спосаб легалізавацца ў краіне і не залежыць ад амбасадаў ці ўладаў Беларусі. Падаць заяву на міжнародную абарону можна ў паліцыі, міграцыйнай і памежнай службах.
  • Калі ў вас ёсць від на жыхарства ў краіне, вы можаце атрымаць «Пашпарт iншаземца». Іх выпускаюць многія краіны, дзе жывуць беларусы: Польшча, Літва, Германія, Аўстрыя, Ірландыя, Італія, Славенія, Іспанія, Чэхія, Грузія, Вялікабрытанія, Эстонія, Нарвегія, Люксембург, Фінляндыя, Латвія і інш.

Каб атрымаць пашпарт, трэба звярнуцца ў адпаведную службу МУС у краіне пражывання, напісаць заяву аб выдачы «пашпарта iншаземца» і абгрунтаваць, чаму немагчыма атрымаць беларускі пашпарт:

  • з 7 верасня 2023 года пасольствы Беларусі спыняюць выдачу пашпартоў і адмяняюць рэгістрацыю ў консульствах (дадаць указ з перакладам на мову краіны знаходжання);
  • вам небяспечна вяртацца ў Беларусь, бо вас могуць арыштаваць на мяжы. Прыклады вызначаны ў Даведніку рэпрэсій.
  • з вашай краіны няма цягнікоў і самалётаў у Беларусь праз еўрапейскія санкцыі.

Аб’яднаны пераходны кабінет нагадвае аб рабоце над прызнаннем нацыянальнага пашпарта Беларусі. Праект пашпарта быў прадстаўлены АПК на канферэнцыі «Новая Беларусь» у пачатку жніўня.

Крыніца: reform.by

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)