Еўракамісія расцэньвае рашэнне беларускіх уладаў забараніць выдачу пашпартоў праз дыпламатычныя прадстаўніцтвы як непавагу да правоў грамадзян і спробу прымусіць беларусаў вярнуцца ў сваю краіну.

«Гэта апошняе ў серыі крокаў і дзеянняў нелегітымнага рэжыму супраць беларусаў, якія вымушаныя былі бегчы за мяжу праз рэпрэсіі і пераследы, якія ім пагражалі ў Беларусі. Відавочна, гэта спроба прымусіць іх вярнуцца, каб, хутчэй за ўсё, падвергнуць іх рэпрэсіям. Гэта ў чарговы раз паказвае абсалютную непавагу рэжымам фундаментальных правоў грамадзян. Вядома, Еўразвяз рашуча асуджае гэты ўказ і гэтую практыку, гэтае рашэнне. Мы працягнем падтрымліваць беларускі народ і ягоны запыт на дэмакратыю», – заявіў прэс-сакратар Еўракамісіі і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Петэр Стано на брыфінгу 7 верасня.

Стано дадаў, што патрэбны час, каб паглядзець, як указ будзе прымяняцца на практыцы ў адносінах да беларусаў, якія жывуць у ЕС.

Нагадаем, паводле ўказу Лукашэнкі, беларусы, якія жывуць за мяжой, не могуць абмяняць пашпарты праз амбасады без прыезду ў Беларусь. Таксама забараняюцца маёмасныя здзелкі без асабістай прысутнасці або без аформленай на тэрыторыі Беларусі даверанасці.

Крыніца: europa.eu

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)