У Гродне прыбралi турыстычныя стэнды з апісаннем падзей з жыцця Элізы Ажэшка. Інфармацыю пра чарговы антыпольскі акт парталу Hrodna.life пацвердзіў адзін з гродзенскіх гісторыкаў.

Як паведамляюць крыніцы Hrodna.life, гэтыя стэнды нібыта забралі на рамонт, але ўсё паказвае на тое, што яны могуць і не вярнуцца.

Турыстычныя стэнды з інфармацыяй аб Элізе Ажэшка паставілі на вуліцах Гродна летам 2021 года. Іх адкрыццё прымеркавалі да 180-годдзя з дня нараджэння пісьменніцы.

Усяго ў горадзе было 10 стэндаў:

  • каля доміка і помніка пісьменніцы;
  • на вуліцах Васілька і Маркса, дзе Ажэшка жыла ў розны час;
  • каля Бернардынскага касцёла, у якім пісьменніца вянчалася са Станіславам Нагорскім;
  • у Румлёўскім парку, дзе быў маёнтак яе сям’і;
  • на старых каталіцкіх могілках, дзе Ажэшка пахаваная.

Інфармацыя на стэндах была размешчана на трох мовах: беларускай, англійскай і польскай.

Распрацоўкай праекта займаўся Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Фінансы на гэта выдзяляў Еўрасаюз.

Раней, у ліпені 2023 года, з будынку Гродзенскага чыгуначнага вакзала знік памятны знак паўстанцам 1863 года. Замест яго ўстанавілі дошку, прысвечаную савецкім падпольшчыкам часоў Другой сусветнай вайны. Усім, хто спрабаваў высветліць, што адбылося з памятным знакам, чыноўнікі адказвалі, што ня маюць інфармацыі.

Крыніца: hrodna.life

Fot. Hrodna.life

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)