У суботу, 9 верасня, у Варшаве адбылося беларуска-польска-ўкраінскае шэсце і ўрачысты канцэрт да 509-й гадавіны пераможнай бітвы пад Оршай. Галоўным арганізатарам сьвяткавання была фундацыя «Маладыя крэсы».

Урачыстасць пачалася з дыскусіі ў Музeі вольнай Беларусі. Пазней некалькі сотняў удзельнікаў рушылі да плошчы Канстытуцыі. Удзельнікі шэсця неслі сцягі Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы. Гучалі лoзунгі «Жыве Беларусь», «Няхай жыве Польшча» і «Кіеў, Мiнск, Варшава — агульная справа».

Фінальным пунктам праграмы стаў канцэрт у выкананні беларускіх гуртоў «Dzieciuki» і «Літы талер», украінскага IZZI і польскага барда Матэвуша Нагурскага. Падчас урачыстасцi таксама выступілі прадстаўнікі няўрадавых арганізацый і палітычных партый, у тым ліку: старшыня фундацыi «Маладыя крэсы» Міраслаў Капцэвіч, лідар Руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, прадстаўнік Палка Каліноўскага Павел «Вілі» Кухта, а таксама адзiн з айцоў беларускага нацыянальнага адраджэння Зянон Пазняк.

Сабраныя падчас імпрэзы сродкі будуць перададзеныя беларускім добраахвотнікам, якія ваююць супраць расiйскіх акупантаў ва Украіне.

Акцыя была арганізаваная з нагоды 509-й гадавіны бітвы пад Оршай, дзе 8 верасня 1514 году супраць маскалёў змагаліся разам продкі беларусаў, палякаў і ўкраінцаў. Гэтая падзея ў беларускіх патрыятычных колах адзначаецца як Дзень беларускай вайсковай славы.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)