Каб дапамагчы грамадзянам Беларусі, якія пацярпелі ад спынення выдачы пашпартоў за мяжой, быў запушчаны спецыяльны сайт. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі.
Гэта партал pashpart.org, створаны па ініцыятыве Народных амбасадаў Беларусі пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай і Аб’яднанага пераходнага кабінета.
“Са свайго боку акрамя праекта нацыянальнага пашпарта Беларусі мы будзем працаваць з нацыянальнымі ўрадамі і міжнароднымі арганізацыямі дзеля спрашчэння і паскарэння працэдур легалізацыі і атрымання беларусамі праязных дакументаў у розных краінах”, — запэўнівае Кавалеўскі.
«Пашпарт замежніка» — адзін з варыянтаў легалізацыі грамадзяніна Беларусі за мяжой, калі абмяняць або атрымаць новы пашпарт у Беларусі небяспечна.
Аб’яднаны пераходны кабінет заяўляе, што праца над праектам новага нацыянальнага пашпарта Беларусі працягваецца.
Крыніца: wb24/euroradio