Чытачы выдання «Флагшток» заўважылі, што апошнім часам з крам зніклі «Кракаўскія» сасіскі Гомельскага мясакамбіната. Аднак пазней аказалася, што яны не толькі зніклі, але і перажылі рэбрэндынг.
Сасіскі з такой назвай фактычна зніклі з сайта кампаніі. Затое з’явілася інфармацыя пра іншы прадукт – cасісках амаль ідэнтычнага выгляду, якія маюць назву «Крамлёўскія». Калі мы паглядзім на ўпакоўку, то ўбачым, што там яшчэ засталіся сляды ад «Кракаўскiх».
«Крамлёўскія» сасiскi з’явіліся ў асартыменце Гомельскага мясакамбіната прыкладна ў лютым 2023 года.