Міністэрства ўнутраных спраў Літвы прапануе выдаваць пашпарты замежніка не ўсім беларусам, а толькі тым, хто зазнаў рэпрэсіі з боку рэжыму. Адпаведныя папраўкі ў заканадаўствe ўжо падрыхтаваны.

«Пазіцыя Міністэрства ўнутраных спраў заключаецца ў тым, што пашпарты замежнікаў павінныя выдавацца тым асобам, якія пацярпелі або падвяргаюцца пераследам з боку рэжыму. Для таго, каб гэты працэс працаваў, павінен быць механізм, у якім удзельнічалі б і Міністэрства замежных спраў, і Дэпартамент дзяржбяспекі», — заявіла ў інтэрв’ю Delfi.lt міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ.

МУС Літвы таксама прапануе выдаваць пашпарты замежнікам не на год, як цяпер, а на тры гады.

Нагадаем, згодна з указам Лукашэнкі № 278 грамадзяне Беларусі больш не могуць абменьваць пашпарты праз беларускія дыппрадстаўніцтвы.

Крыніца: delfi.lt

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)