Назначаны спецыяльны прадстаўнік міністра замежных спраў Польшчы па справах узаемаадносін з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Як чытаем у афіцыйным акаўнце Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ), ім стаў былы амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі.
НАУ падкрэслівае, што гэта “важнае знешнепалітычнае рашэнне Польшчы” і спадзяецца, што яно “будзе садзейнічаць яшчэ больш эфектыўнаму ўзаемадзеянню афіцыйных уладаў Польшчы з дэмакратычнымі сіламі Беларусі ў мэтах дэмакратычных пераўтварэнняў у нашай краіне”.
Міхальскі быў прызначаны амбасадарам Польшчы ў Беларусі 15 мая 2018 года. У сувязі з пахаладаннем польска-беларускіх адносін 5 кастрычніка 2020 году выехаў у Польшчу, фармальна застаючыся амбасадарам да 31 жніўня 2023 году.
НАУ выказвае ўдзячнасць Артуру Міхальскаму “за пастаяннае шматгадовае плённае супрацоўніцтва і падтрымку дэмакратычных сіл Беларусі”.
fot. ipn.md