Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў сустрэўся ў аўторак з прадстаўнікамі фундацыі «Маладыя Крэсы». Размова тычылася актуальнай сiтуацыі палякаў на Усходзе.
У сустрэчы прынялі ўдзел Міраслаў Капцэвіч – старшыня фундацыi “Маладыя Крэсы”, польскі гісторык і палітолаг, шматгадовы дзяяч Таварыства польскай культуры на Лідчыне і Альгерд Дабравольскі – сябра фундацыi, віцэ-старшыня Таварыства «Рацыя», дзяяч польскай меншасці ва Украіне.
Галоўнай тэмай размовы было становішча польскай меншасці, у тым ліку моладзі, якая пражывае ў Беларусі, Літве, Латвіі і Украіне. Прадстаўнікі арганізацыі таксама прадставілі свае прапановы і дзейнасць, якую зараз праводзіць Фундацыя для дапамогі палякам з Усходу.
Актывісты ўручылi міністру Збігневу Рау выдадзеныя Фондам выданні: «Памкненні і дылемы маладых палякаў у Беларусі», «Памкненні і дылемы маладых палякаў у Літве» і «Палітыка беларускіх уладаў у дачыненні да польскай меншасці ў 1994-2022 гадах».
Фундацыя была створана ў 2015 годзе актывістамі «Палякаў Гродзеншчыны», якія прыехалі ў Польшчу вучыцца ў польскіх ВНУ. Да будавання новай арганізацыі да палякаў з Беларусі далучыліся іх суайчыннікі з Літвы, Украіны і Латвіі.
W MSZ gościli dzisiaj przedstawiciele Fundacji Młode Kresy.
Rozmowa z min. @RauZbigniew dotyczyła przede wszystkim sytuacji mniejszości polskiej, w tym młodzieży, zamieszkującej Białoruś, Litwę, Łotwę i Ukrainę. pic.twitter.com/EF5fhB0QfQ
— Ministerstwo Spraw Zagranicznych RP 🇵🇱 (@MSZ_RP) September 12, 2023