У мэтах бяспекі Латвія вырашыла закрыць з 19 верасня адзін з двух памежных пераходаў — «Сілене» («Урбаны» з беларускага боку), — піша латвійскі партал Delfi.
Паводле інфармацыі МУС Латвіі, за апошнія суткі праз мяжу не прапусцілі больш за 100 чалавек. Нелегальныя мігранты аказваюць усё большы супраціў памежнікам і паліцыі.
Напружанне на мяжы ўзмацняецца, таму ў мэтах эканоміі рэсурсаў памежны пункт зачынены, у тым ліку, і каб даць сігнал Беларусі, што Латвія абараняе сваю мяжу, патлумачыла рашэнне прэм’ер-міністр Эвіка Сіліня.
Закрыццё памежнага пераходу Сілене дазволіць Латвіі перавесці 40-50 памежнікаў для аховы мяжы ў іншае месца.
Цяпер легальна перасекчы мяжу з Беларуссю можна толькі праз КПП «Патэрніекі» («Грыгароўшчына»).
Крыніца: delfi.lv
Fot. visasam