Сёння афіцыйна пачынае працу група, якая даследуе памеры стратаў, якія панесла Польшча ад СССР. Яе мэта – падрыхтаваць даклад па гэтым пытанні.
Намеснік міністра замежных спраў Аркадыюш Мулярчык паведаміў, што экспeрты шмат месяцаў збіралі дадзеныя і працавалі ў архівах і бібліятэках. Аднак, як дадаў палітык, афіцыйна праца пачнецца сёння ў Прушкаве падчас двухдзённай канферэнцыі.
«Мы пакуль знаходзімся на пачатковым этапе працы, таму што калі казаць пра страты панесеныя ад савецкай улады, то яны ніколі не вывучаліся ўсебакова, таму даводзіцца пачынаць з нуля. Праца працягваецца. Мы пачынаем з матэрыяльных і дэмаграфічных страт, але гэта патрабуе яшчэ больш глыбокіх даследаванняў экспертамі з розных галін», — адзначыў намеснік міністра Аркадыюш Мулярчык.
У канферэнцыі возьмуць удзел дзесяткі навукоўцаў з Польшчы, а таксама з іншых краін, у тым ліку: з Украіны. Намеснік міністра Аркадыюш Мулярчык на пытанне, ці ёсць ужо звесткі, якія дазваляюць зрабіць папярэднюю ацэнку матэрыяльных памераў стратаў, адзначыў, што на дадзеным этапе казаць пра гэта яшчэ заўчасна. Дата публікацыі справаздачы аб ваенных стратах, панесеных Польшчай ад СССР, пакуль невядомая.
Крыніца: radiomaryja.pl
Fot. nac.gov.pl