84 гады таму, 20 верасня 1939 годa, у мястэчку Куты на мяжы з Румыніяй памёр Тадэвуш Далэнга-Мастовіч, самы папулярны польскі пісьменнік міжваеннага перыяду, аўтар культавага рамана «Кар’ера Нікадэма Дызмы».
Тадэвуш Далэнга-Мастовіч паходзіў з Віцебшчыны. Нарадзіўся 10 жніўня 1898 г. у фальварку Акунёва, што знаходзілася за 10 км ад Глыбокага (Віцебская губерня).
У царскiя часы належаў да падпольнай Польскай вайсковай арганізацыі Юзафа Пілсудскага. Пасля пачатку польска-савецкай вайны пайшоў добраахвотнікам у 13-ы полк віленскіх уланаў.
У 1922—1926 гадах быў публіцыстам, затым рэдактарам газеты «Rzeczpospolita».
У 1932 годзе выйшаў яго самы вядомы раман «Кар’ера Нікадэма Дызмы», які быў некалькi разоў экранізаваны, у тым ліку быў зняты аднайменны тэлесерыял.
Пасля вялікага выдавецкага поспеху гэтага рамана ён прысвяціў сябе выключна літаратурнай дзейнасці. У 1930-я гады ён стаў аўтарам некалькіх кніг, якія да сёння карыстаюцца вялікай папулярнасцю, а таксама некалькіх кінасцэнарыяў.
У званні яфрэйтара запасу ўдзельнічаў у Вераснёўскай кампаніі. Загінуў у Кутах на румынскай мяжы, верагодна, падчас бою паміж польскім ахоўным патрулём, якім ён камандаваў, і савецкімі салдатамі.
Першапачаткова ён быў пахаваны ў Кутах 22 верасня 1939 года мясцовымі палякамі, якія на ўласныя сродкі паставілі надмагілле (які з абавязку змяшчаў надпіс па-ўкраінску) і гадамі даглядалі яго. Яго прах быў перавезены ў Варшаву 24 лістапада 1978 г. і пахаваны ў катакомбах на могілках Павонзкі.
Wb24.org/wikipedia.org/culture.pl
Fot. Wikimedia Commons