У гэтым месяцы спaўняецца 103 гады з дня бітвы на Нёмане, якая замацавала перамогу палякаў у польска-бальшавіцкай вайне. У нядзелю, 17 верасня, жыхары памежнага мястэчка Саколка ўшанавалі памяць польскіх герояў, якія загінулі ў гэтай бітве.
Гісторыкі лічаць пераломным момантам польска-бальшавіцкай вайны Варшаўскую бітву, але менавіта на Нёмане, на тэрыторыі сённяшняй Беларусі, быў канчаткова затрыманы наступ бальшавікоў. Дзякуючы гэтаму польскія жаўнеры не дазволілі бальшавіцкім войскам перагрупавацца і ў выніку гарантавалі Польшчы перамогу.
Урачыстасць пачалася на парафіяльных могілках у Саколцы, дзе былі ўскладзены кветкі і запалены знічы на магілах воінаў, якія загінулі ў вайне 1920 года. Затым адбылася Імша за радзіму, якую цэлебраваў кс. Яраслаў Цюхна. Падчас урачыстасцей таксама адбылося ўскладанне кветак да помніка сасланым у Cібір палякам.
Бітва на Нёмане адбылася 20-26 верасня 1920 г. на лініі фронту Сувалкі – Кобрынь. У баях супраць каля 100-тысячных войскаў бальшавікоў удзельнічала каля 67 тысяч жаўнераў Войска Польскага. Пацярпеўшы чарговую вялікую паразу, бальшавіцкія войскі канчаткова страцілі магчымасць ствараць рэальную пагрозу палякам, такім чынам, бітва на Нёмане істотна паспрыяла польскай перамозе ва ўсёй вайне.
Крыніца: podlaskie.eu/piotrkow-tryb.ap.gov.pl
Фота UMWP/Dawid Korpacz