У кастрычніку ў польскіх кінатэатрах выходзіць фільм «Кос» рэжысёра Паўла Маслона. Гэта касцюміраваны фільм пра жыццё нашага вялікага земляка, які нарадзіўся ў маёнтку Мерачоўшчына на Палессі. Ролю Касцюшкі выканаў Яцэк Брацяк.

Сусветная прэм’ера фільма адбылася ў гэтым месяцы, а ў польскіх кінатэатрах фiльм выйдзе 6 кастрычніка.

Вясна 1794 г., Рэч Паспалiтая. Атмасфера ў краіне гарачая, асабліва калі генерал Тадэвуш Касцюшка вяртаецца з планамі паўстання супраць рускiх. З гэтай мэтай ён плануе мабілізаваць шляхту і сялян. Аднак яму перашкаджае бязлітасны рускі капітан Дунін, які жадае любой цаной схапіць генерала, перш чым ён паднімае народнае паўстанне. У гэтай гісторыі перасякаюцца лёсы вернага сябра Касцюшкі і Ігната – маладога селяніна, які ў момант суда стаіць перад важнай дылемай: ісці за сваёй марай і атрымаць доўгачаканую cпадчыну або далучыцца да Касцюшкі і змагацца за самыя высокія стаўкі на яго баку – гаворыцца ў анонсе дыстрыбутара фільма.

Прадзюсаваннем фільма займаліся стваральнікі фільмаў «Цела Хрыстова» і «Каб не засталося слядоў». Аповесць напісана паводле сцэнарыя Міхала А. Зялінскага. У акцёрскім складзе фільма ёсць вядомыя прозвішчы польскага кінематографа. Галоўную ролю Тадэвуша Касцюшкі выканаў Яцэк Брацяк. У фільме таксама ўдзельнічалі Роберт Вянцкевіч, Барташ Беленя, Анджэй Северын і Агнешка Грахоўска.

Фільм быў уганараваны Залатымі львамі падчас Фестывалю польскіх мастацкіх фільмаў у Гдыні. Акрамя таго, Роберт Вянцкевіч атрымаў узнагароду за ролю другога плана, Анэта Бжазоўска за грым і Пётр Кмечык за мантаж.

Крыніца: wb24.org/filmweb.pl/filmpolski.pl

Fot. Kino Świat

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)