Латвія гатовая цалкам закрыць мяжу з Беларуссю ў выпадку масавага прытоку мігрантаў. Пра гэта заявіў прэзідэнт Латвіі Эдгар Рынкевіч на сустрэчы з міністрам абароны Германіі Барысам Пісторыусам у Рызе.
Як паведамляе прэс-служба латвійскага прэзідэнта, бакі абмеркавалі магчымыя гібрыдныя атакі на мяжы з боку Беларусі. Паводле слоў Рынкевіча, Латвія гатова прыняць усе неабходныя меры, у тым ліку закрыць мяжу з Беларуссю і Расіяй.
Нагадаем, 19 верасня Латвія закрыла пункт пропуску “Сілене” на мяжы з Беларуссю. Рашэнне патлумачылі ростам колькасці мігрантаў на беларуска-латвійскай мяжы і неабходнасцю накіраваць дадатковыя сілы на ахову “зялёнай” мяжы.
Kрыніца: reform.by
Fot. Pixabay