У панядзелак у беластоцкім кінатэатры «Тон» адбыўся паказ фільма пад назвай «Забароненая нацыянальнасць», які распавядае пра 6 маладых палякаў з Беларусі, якіх аб’ядноўвае патрыятызм і гонар за сваё паходжанне. Фільм быў створаны па ініцыятыве актывістаў фундацыі «Малaдыя Kрэсы».

Фільм прадстаўляе гісторыі шасці маладых палякаў з трох гарадоў на захадзе краіны – Гродна, Ліды і Навагрудка. За сваю дзейнасць па ўшанаванні гісторыі і культуры Польшчы яны сутыкнуліся з пераследам з боку рэжыму Лукашэнкі і былі вымушаныя эміграваць.

Постар фільма

Героі фільма распавядаюць, чаму для іх важная польскасць, і апісваюць умовы, у якіх дзейнічаюць польскія арганізацыі ў Беларусі. Маладыя палякі ў фільме таксама распавядаюць пра тое, якой яны бачаць будучыню польскай меншасці ў Беларусі.

Фільм прысвячаецца лідару польскай меншасці ў Беларусі Анджэю Пачобуту, які зараз адбывае пакаранне ў беларускай турме па сфабрыкаваным абвінавачанні.

Пасля прагляду фільма старшыня фундацыі «Маладыя Крэсы» Міраслаў Капцэвіч адказаў на пытанні прысутных.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)