Былыя найміты ПВК Вагнер, якія раней знаходзіліся ў Беларусі, падпісалі кантракт з Мінабароны Расiі і перабраліся на ўсходні кірунак фронту ва Украіну. Частка байцоў адправілася ў Афрыку. Пра гэта ў каментары для «Украінскай праўды» заявіў прадстаўнік Усходняй групоўкі Узброеных сіл Украіны Ілля Еўлаш.
«Былыя вайскоўцы ПВК «Вагнер» зараз сапраўды прысутнічаюць на тэрыторыі ўсходняй групоўкі войскаў. Яны ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях. У прыватнасці, яны паступаюць з тэрыторыі Беларусі, дзе былі іхнія лагеры. Цяпер іх расфарміроўваюць.
Гэтыя вайскоўцы паступаюць у розныя падраздзяленні – частка з іх адпраўляецца ў Афрыку, некаторыя перападпісваюць кантракты з Мінабароны ВС РФ і ўдзельнічаюць [у вайне] на розных пасадах, у прыватнасці, на інструктарскіх. Некаторыя ідуць у звычайныя баявыя падраздзяленні. Яны не нясуць такой пагрозы, як гэта было, напрыклад, яшчэ год таму з-за страты іх галоўнага верхавода Яўгена Прыгожына», – заявіў ён.
Па словах прадстаўніка Дзяржпамежслужбы Украіны Андрэя Дземчанкі, у Беларусі засталося каля 500 баевікоў.
Да гэтага аператар аэраразведкі падраздзялення Code 9.2 у складзе 92-й брыгады ВСУ ў каментары CNN заявіў, што вагнераўцы вярнуліся ў раён Бахмута.
«Так, «Вагнер» таксама тут, – сказаў ён. – Яны вярнуліся, хутка змянілі камандзіраў і вярнуліся сюды».
Крыніца: pravda.com.ua
Fot. Twitter