Былы амбасадар Рэспублікі Польшча ў Беларусі, а цяпер новы прадстаўнік міністра замежных спраў па сувязях з Беларуссю, у інтэрв’ю парталу “Зеркала” распавёў пра свае планы на будучыню. Артур Міхальскі падкрэсліў, што на новай пасадзе будзе арыентавацца на цеснае супрацоўніцтва з дэмакратычнымі коламі.
„Мы ведаем, што жыццё ў выгнанні нялёгкае, і Польшча зрабіла, як мне здаецца, вельмі шмат для таго, каб беларусы адчувалі сябе тут добра. Заўсёды ўзнікаюць новыя выклікі, і мне думаецца, што на іх варта звяртаць увагу іншых дзяржаўных інстытутаў. Я буду чалавекам, які паспрабуе дапамагчы вырашыць праблемы беларускай дыяспары ў выгнанні. У нейкай ступені гэта будзе часткай маёй працы”.
„Ёсць амбасада ў Мiнску, ёсць генеральныя консульствы ў Гродне і Брэсце. У Варшаве працягвае працу беларуская амбасада, часовы павераны ў справах Беларусі падтрымлівае кантакты з МЗС Польшчы”.
Паводле Міхальскага, сёння ў Польшчы пражываюць каля 300 тысяч беларусаў.
Крыніца: zerkalo.io
Fot. gov.pl