У чацвер вечарам Міністэрства абароны Беларусі абвінаваціла Польшчу ў тым, што яна нiбыта двойчы парушыла паветраную прастору. У адказ Войска Польскае выступіла з заявай, у якой абвяргае абвінавачванні рэжыму Лукашэнкі.
Міністэрства абароны Беларусі апублікавала камюніке, у якім абвінаваціла Польшчу ў тым, што верталёт Войска Польскага двойчы ўварваўся на яе тэрыторыю. Першы раз ён нібыта ўвайшоў у паветраную прастору Беларусі на 1,5 км, а другі раз — на 300 м ад мяжы.
„Каля 15.20 паветранае судна перасекла мяжу Рэспублікі Беларусь, паглыбіўшыся на далёкасць да паўтара кіламетра. У 16 гадзін 22 хвіліны верталёт паўторна парушыў дзяржаўную мяжу, паглыбіўшыся на 300 метраў” – заявiлi ў Міністэрстве абароны Беларусі.
Аператыўнае камандаванне Польшчы абвергла абвінавачванні беларускага боку. Дадзеныя палётнага кантролю і радараў не пацвярджаюць факт перасячэння беларускай мяжы. Ніжэй падаем афіцыйную пазіцыю Польшчы на гэты конт:
Паведамляем, што сённяшняя заява беларускага боку аб нібыта перасячэнні мяжы польскім верталётам з’яўляецца ілжывай.
Гэта пацвярджаюць запісы кіравання палётамі і радыёлакацыйных станцый. Такой падзеі не было.
Уся інфармацыя, якую прадстаўляюць СМІ, кожны раз падвяргаецца глыбокаму аналізу і дэталёваму вывучэнню.
Да інфармацыі, якая прадастаўляецца СМІ беларускага рэжыму, трэба заўсёды падыходзіць з асцярожнасцю…, паколькі яны неаднаразова былі элементам правакацый і дэзінфармавалі грамадства.
Войска Польскае, у адрозненне ад пастаянных правакацыйных дзеянняў Рэспублікі Беларусь, нязменна паважае і выконвае ўсе палажэнні аб недатыкальнасці межаў.
Крыніца: wb24/rmf.fm/twitter
Fot. Pixabay