Сёння ў Варшаўскай цытадэлі распачаў працу Музeй гісторыі Польшчы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел, між іншым: Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі і віцэ-прэм’ер Яраслаў Качынскі. Гэта самая вялiкая музейная інвестыцыя ў гісторыі Польшчы.
«Гэты музей быў марай і ідэяй прэзідэнта праф. Леха Качынскага. Ён лічыў гэта адным з найважнейшых заданняў, якія павінны выконваць адказныя за будучыя пакаленні Польшчы. Ён знаходзіцца ў надзвычай важным і надзвычай сімвалічным з пункту гледжання гісторыі месцы: Варшаўскай цытадэлі. Сімвал выпрабавання і сапраўднага заняволення палякаў на працягу 80 гадоў. Сімвал знішчэння нацыянальна-вызвольнага руху і волі да вызвалення нацыі. Цяжка знайсці ў Польшчы лепшае месца для дакументавання польскай гісторыі. Я не сумняваюся, што гэты аб’ект будзе фармаваць у будучынi Польшчу. Я лічу, што мы становімся ўсё мацней і мацней з нашымі грамадзянамі, іх стаўленнем, іх ведамі, іх здольнасцю глядзець у будучыню таксама праз прызму добра задакументаванага мінулага», — сказаў Прэзідэнт Польшчы.
To jest duża sprawa. Udało się. Muzeum Historii Polski otwarte. Inwestycja dla Polski, dla Warszawy. Dla nas tu i teraz, a także dla pokoleń, które przyjdą po nas. Cytadela Warszawska otwarta na oścież. Godne i wartościowe. Niech służy! pic.twitter.com/Lp7CTM6FJO
— Marcin Czapliński (@czaplinskiii) September 28, 2023
«Сімвалічна, што ў гэтым унікальным месцы, месцы пакутніцтва польскага народа, месцы забойства польскіх патрыётаў, быў створаны Музей гісторыі Польшчы. Гэта не проста будынак, але сімвал, які павінен весці нас у будучыню», – сказаў прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі. Як адзначыў прэм’ер, музей будзе служыць усім пакаленням і ўсім жыхарам Польшчы, і наведаць яго запрашаюць кожнага. «Узвядзенне гэтага цудоўнага будынка сведчыць аб тым, што мы на шляху да перамогі. Аднавіць належную ролю Польшчы на карце Еўропы і свету», — сказаў прэм’ер-міністр.
У сваю чаргу, як адзначыў праф. Пётр Глінскі, міністр культуры і нацыянальнай спадчыны, Музей гісторыі Польшчы з’яўляецца найбуйнейшай і найважнейшай інвестыцыяй польскай дзяржавы ў галіне культуры.
Музей польскай гісторыі быў створаны 2 мая 2006 года. З самага пачатку ён арганізаваў выставы, адукаваў і папулярызаваў гісторыю рознымі спосабамі. Аднак на працягу многіх гадоў адсутнасць пастаяннага месца заставалася праблемай. 2015 і 2016 гады прынеслі фундаментальныя змены. Па ініцыятыве міністра культуры і нацыянальнай спадчыны, праф. Пятра Глінскага было прынята рашэнне аб размяшчэнні музея ў Варшаўскай цытадэлі. Ужо ў лістападзе 2016 года была прадстаўлена сядзіба ўстановы. Будаўніцтва не спыніла пандэмія Covid-19, ні расійскае ўварванне ва Украіну.
Будынак музея гісторыі Польшчы – адзін з самых сучасных будынкаў, пабудаваных у Польшчы ў апошні час. Эфектны мармуровы фасад асацыюецца з рознымі пластамі нашай гісторыі: ад найстаражытнейшых часоў да сучаснасці. У ім можна ўбачыць метафару гісторыі як працэсу: накладанне аднаго пласта падзей на іншы, фармаванне агульнай спадчыны. Каменныя пліты фасада ўпрыгожаны рэльефамі, якія нагадваюць сімвалы польскай архітэктуры. Пачынаючы ад Гнезненскіх варот, праз раманска-гатычныя арнаменты, дэкарацыі, Вавельскiм замкам, і заканчваючы архітэктурай дваццатага стагоддзя ў стылі мадэрнізму.
З 29 па 1 кастрычніка 2023 года музей запрашае вас на ўрачыстае адкрыццё. Праграма мерапрыемства ўключае ў сябе сярод іншых куратарскія экскурсіі па выставе, дэбаты, семінары для моладзі, палявыя гульні, наведванне назіральнай пляцоўкі, спектаклі і паказы фільмаў.
Крыніца: gov.pl
Fot. Muzeum Historii Polski