Беларускія спартсмены-паралімпійцы змогуць прыняць удзел у Паралімпійскіх гульнях у Парыжы ў 2024 годзе ў нейтральным статусе. Такое рашэнне прыняў сёння Міжнародны паралімпійскі камітэт (МПК).
Генасамблея МПК прагаласавала сёння за частковае прыпыненне членства Паралімпійскага камітэта Беларусі за “парушэнні канстытуцыйных абавязацельстваў членства”. За частковае прыпыненне было аддадзена 79 галасоў, супраць – 57.
«У сувязі з частковым прыпыненнем сяброўства Паралімпійскі камітэт Беларусі губляе ўсе правы сяброўства ў МПК. Тым не менш яго спартоўцы маюць права ўдзельнічаць у Паралімпійскіх гульнях у Парыжы ў 2024 годзе ў індывідуальным і нейтральным статусе», – заяўляе МПК.
Аналагічнае рашэнне было прынята Генасамблеяй МПК у дачыненні да Паралімпійскага камітэта Расіі і расійскіх паралімпійцаў.
Крыніца: reform.by
Fot. Pixabay