Сёння спаўняецца 610 гадоў з дня заключэння Польска-Літоўскай уніі ў Горадлі. Унія, якая з’яўлялася вынікам палітычнай разумнасці караля Уладзіслава Ягaйлы, садзейнічала ўмацаванню сувязей і павышэнню статусу абедзвюх краін на міжнароднай арэне.
Гэта быў наступны крок на шляху да аб’яднання дзвюх краін пасля раней падпісаных Крэўскай уніі (1385) і Віленска-Радамскай уніі (1401), які таксама садзейнічаў заключэнню Люблінскай уніі (1569).
Гэта падзея зблізіла культуры абедзвюх краін. Вялікае княства Літоўскае прыняло польскія інстытуты ваяводаў і кашталянаў. 47 каталіцкіх баяраў, абраных Вітаўтам, атрымалі польскія гербы, тым самым стаўшы часткай польскай шляхты.
Унія садзейнічала ўкараненню ў Вялікім княстве Літоўскім заходнееўрапейскай мадэлі дваранства са спадчыннымі гербамі. Дзякуючы гэтаму таксама ўзмацнілася роля літоўскай шляхты. Гэта быў адзін з асноўных крокаў на шляху мадэрнізацыі і еўрапеізацыі Вялікага княства Літоўскага.
Да таго ж, унія ўвяла інстытут асобнага вялікага князя лiтоўскага, якога выбіраў польскі кароль з парады і ведама літоўскіх баяр і польскіх паноў. Таксама было вырашана, што для абмеркавання важных пытанняў, якія датычацца Кароны і Літвы, будуць праводзіцца сумесныя сходы.
На падст. wikipedia.org, facebook.com/MojHistorycznyBlogMHB