У Навагрудку падчас святкавання 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча адкрылі памятную дошку з цытатай нашага паэта: «О, Навагрудскі край — мой родны дом…». Дошка ўстаноўлена ў скверы побач з дубам, пасаджаным да 200-годдзя з дня нараджэння паэта.

Кампазіцыя пад назвай «Кніга» створаная з металу работнікамі Наваградскага завода металавырабаў. На адной старонцы — партрэт Адама Міцкевіча, а на іншай — радкі з яго твора. Пра гэта паведамляе незалежны партал «Наша Ніва» са спасылкай на раёнку «Новае Жыццё».

Акрамя таго, сярэдняя школа №36 горада Гродна (рэд. да нядаўняга часу школа з польскай мовай навучання) ўрачыста перадала ў Дом-музей Адама Міцкевіча бюст паэта.

Крыніца: nashaniva.com

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)