Дакументальны фільм «Радзіма» Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзякa атрымаў галоўную ўзнагароду імя ротмістра Вітольда Пілецкага на 15-м кінафeстывалі NNW у Гдыні.
Старшыня журы Анна Ферэнс назвала фільм напружанай драмай, якая ў шматслойным апавяданні распавядае пра маральную эрозію людзей, якія апынуліся ў пастцы таталітарызму.
Стужка распавядае пра гвалт у войску і грамадстве, даследуе сацыяльныя нормы, якія за стаяць за гэтай з’явай. У фільме распавядаецца пра маці, чыйго сына знайшлі мёртвым падчас службы ў войску.
Сёлета стужка ўжо была адзначаная на міжнародных фестывалях, а гэтаксама вылучаная на прэмію Еўрапейскай акадэміі. Напрыклад, на Міжнародным фестывалі дакументальнага і кароткаметражнага кіно ў Кракаве стужка атрымала прыз глядацкіх сімпатый.
Як адзначае Reform.by, падчас цырымоніі ўзнагароджання рэжысёр Аляксандр Міхалковіч заявіў: “Я хачу прысвяціць гэтую ўзнагароду беларускім палітвязням і ўкраінцам на фронце”.
Kрыніца: reform.by
Fot. facebook.com/festiwal.filmowy.nnw