У 1933 годзе, калі Польшча адзначала 15-годдзе аднаўлення незалежнасці, прыпадалі яшчэ дзве важныя гадавiны: 400 гадоў з дня нараджэння караля Стэфана Баторыя і 250-годдзе Венскай аблогі, пад камандаваннем Яна III Сабескага. Гэтыя значныя юбілеі сталі выдатнай нагодай для запуску шырокай прапагандысцкай кампаніі. Яе мэтай было прадэманстраваць значэнне Польшчы ў цывілізацыйным працэсе на Усходзе і дзеля прасоўвання ідэi Польшчы як вялікай дзяржавы. З гэтай прычыны ўрачыстасці, праведзеныя на Крэсах, асабліва ў Гродне, для якога Стэфан Баторый унёс вялiкi ўклад, мелі асаблівы характар.
Юбілейныя ўрачыстасці, звязаныя з манархам, які займае асаблівае месца ў усходняй гістарычнай палітыцы Польшчы, адбыліся ў лістападзе 1933 года. Раней пераможцу пад Псковам паставiлi помнікі на Крэсах, як той, што ў Свіры на Вiленшчыне, на так званай Гары Баторыя, усталяваны ў 1930 годзе па iнiцыятыве Стралецкага саюза “ў памяць аб прыбываннi там караля падчас паходаў на Маскву”. Імя вялікага караля таксама насіў універсітэт у Вільні.
Цэнтральныя, двухдзённыя святкаванні (25-26 лістапада 1933 года) былі арганізаваны ў Гродне. Як з эмфазай пісалася на старонках віленскай газеты “Слова”: “Гродна перажыло сон сваёй былой велiчы! І не толькі прыгадала аб сваёй цудоўнай гісторыi, але і даўнiх традыцыях».
Урачыстасці, якія трансліраваліся па радыё і якім удзялялі шырокую ўвагу ў прэсе, наведаў прэзідэнт Ігнацы Масцiцкі і мноства высокапастаўленых дзяржаўных чыноўнікаў.
Такім чынам, у правінцыйным тады горадзе ўзнікла неабходнасць стварэння прадстаўнічай прасторы, якая паслужыла б прыдатным фонам для ўрачыстасцяў нацыянальнага значэння:
[…] на вітрынах крам, на балконах, – можна ўбачыць партрэты караля Стэфана Баторыя, часта акружаныя партрэтамі Прэзідэнта Рэспублікі і Маршала Пілсудскага. Будынкі ўпрыгожаны ілюмінацыяй. Пышна выглядалі ўвечар Каралеўскі Замак і Новы Замак. Асабліва эфектна і з густам быў асветлены будынак старасты, вельмі прыгожа выглядалi пошта і тэатр. Тэатр […] размясціў падсветленую знутры карту Польшчы часоў праўлення караля Баторыя.Юбілейныя ўрачыстасці ў 1933 годзе сталі стымулам для дыскусій наконт рэнавацыі Старога замка ў Гродне, дзе памёр кароль Баторый. Варта таксама дадаць, што з таго моманту замак афіцыйна быў прызначаны для выкарыстання як “часовая рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Польшча”.
На падст. M. Zgliński, „Rok 1933. Oprawa obchodów 400. rocznicy urodzin Stefana Batorego i 250-lecia Odsieczy Wiedeńskiej na Kresach Wschodnich”. Rocznik Historii Sztuki, tom XLV (2020)
Fot. Narodowe Archiwum Cyfrowe