Маніторынгавая група «Беларускі гаюн» паведамляе, што ў лагеры каля вёскі Цэль Асіповіцкага раёна дагэтуль знаходзяцца найміты з ПВК Вагнер.

Па стане на 30 верасня ў лагеры засталося 99 намётаў, што складае 35% ад першапачатковай лiчбы. Як паведамляе “Беларускi гаюн”, у верасні было разабрана каля 30 намётаў.

На канец верасня ў лагеры заставалася каля 1040 адзінак тэхнікі:

каля 800 легкавых аўто (пікапы УАЗ “баханкі”, “Газелі”, “Лады” ды інш.);
каля 100 грузавікоў (КамАЗы і Уралы);
каля 8 бронеаўтамабіляў “Щука” (“Чакан”) (+10 іх тэнтаваныя мадыфікацыі);
каля 11 фур;
каля 20 цягачоў;
каля 10 аўтобусаў ПАЗ;
больш за 80 адзінак будаўнічай тэхнікі (КамАЗы, экскаватары, бульдозеры, аўтакраны ды інш.).

“Беларускі Гаюн” мяркуе, што яшчэ нейкая колькасць тэхнікі знаходзіцца ў гаражах былога парку баявых машын ваеннага гарадка ў Цэлі. У саімі лагеры налічылі каля 37 грузавых металічных кантэйнераў.

Аўтары рэсурсу пішуць, што, верагодна, частку наймітаў перасялілі ў былыя казармы на тэрыторыі лагера: “Прынамсі, вядома пра нязначныя рамонтныя работы ў казармах. І галоўнае, над астатнімі намётамі няма комінаў ад буржуек, якія выкарыстоўваюцца для іх ацяплення”.

Крыніца: euroradio

Фота: Ваен ТБ

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)