Роўна 413 гадоў таму, 9 кастрычніка 1610 года, пад камандаваннем гетмана Станіслава Жулкеўскага польскія войскі ўвайшлі ў Крэмль. Палякі сталі адзінай нацыяй у гісторыі, якой удалося падпарадкаваць сабе Расію, паставіўшы на крамлёўскі трон свайго кіраўніка.
Уваход польскіх войск у Крэмль папярэднічаўся ўражлівай перамогай Жулкеўскага ў бітве пад Клушынам, што спрыяла паскарэнню перамоваў. 27 жніўня 1610 года было заключана пагадненне паміж маскоўскімі баярамі і гетманам Жулкеўскім, па якім сын тагачаснага польскага караля Жыгімонта III Вазы, Уладзіслаў, быў прызнаны царом. Пасля ўваходу польскіх войск у Крэмль быў арыштаваны дзейны тады цар Васіль Шуйскі і яго сыны.
Выява Уладзіслава IV Вазы пачала ўпрыгожваць манеты Маскоўскага манетнага двара. На жаль, вясной 1611 г. рускія паўсталі супраць палякаў. Галоўнай прычынай гэтага паўстання было жаданне Жыгімонта ІІІ Вазы здабыць царскую карону. Канчаткова антыпольскае паўстанне скончылася 7 лістапада 1612 г., калі польскiя харугвы былi вымушаны капітуляваць.
Варта адзначыць, што палякі, заваяваўшы Маскву ў 1610 годзе, дасягнулі таго, чаго не ўдалося зрабіць ніякай арміі з тых часоў – ні Напалеону ў XIX стагоддзі, ні нямецкай арміі ў наступным стагоддзі.
Вайна з Рэччу Паспалітай, якая завяршылася ўзяццем Крамля, вядомая ў расійскай гістарыяграфii як перыяд “Вялікай смуты”. З 2004 года кожны год 4 лістапада расіяне адзначаюць Дзень народнага адзінства ў памяць аб вяртанні Крамля ў 1612 годзе.
На падст. historykon.pl, facebook.com/zwiadowcahistorii