Беларускі парламент зацвердзіў папраўкі ў закон “Аб свабодзе сумлення”, які вызначае дзейнасць і прававы статус рэлігійных арганізацый. Незалежных аналітыкаў непакоіць, што новыя палажэнні могуць дазволіць уладам умешвацца ў справы каталiцкага касцёла і іншых рэлігійных абшчын з мэтай умацавання дамінуючага становішча расійскага праваслаўя ў краіне.
Унесеныя ў закон змены прадугледжваюць, што “рэлігійная адукацыя павінна праводзіцца толькі на дзяржаўных мовах”, гэта значыць на рускай і беларускай. Улічваючы той факт, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі праводзіць палітыку русіфікацыі грамадскага жыцця і пераследуе праявы беларускай мовы і культуры, гэты пункт можа прывесці да канчатковай русіфікацыі рэлігійнай адукацыі. Пад пагрозай знаходзяцца нядзельныя школы для дзяцей і моладзевыя клубы пры каталіцкіх парафіях, дзе ўжываецца польская мова. Таксама пад пагрозай рэлігійная літаратура на польскай мове.
Нагадаем, на пачатку года гучалі прапановы забараніць выкарыстанне польскай мовы ў культавых месцах. Улады беларускага горада Іўе хацелі ўвесці забарону на правядзенне набажэнстваў на польскай мове. У якасці абгрунтавання яны спасылаліся на моўны закон, у якім, аднак, не згадваецца пытанне мовы ў рэлігійнай сферы.
Крыніца: wb24/polskieradio.pl
Fot. allegro