Візавы аператар VFS.global інфармуе аб зменах у рэгламенце падачы дакументаў на нацыянальныя візы ў візавых цэнтрах Мінскай і Брэсцкай абласцей.

Зараз з 16 кастрычніка грамадзянам Беларусі трэба падаваць дакументы на нацыянальныя візы ў візавыя цэнтры па тэрытарыяльнай прыкмеце згодна з рэгістрацыяй па месцы жыхарства:

  • у візавых цэнтрах у гарадах Мінск, Магілёў і Гомель — грамадзяне Беларусі, зарэгістраваныя па месцы жыхарства ў Мінскай вобласці, Магілёўскай вобласці, Гомельскай вобласці і Віцебскай вобласці;
  • у візавых цэнтрах у гарадах Брэст, Баранавічы і Пінск — грамадзяне Беларусі, зарэгістраваныя па месцы жыхарства ў Брэсцкай вобласці;
  • у візавых цэнтрах у гарадах Гродна і Ліда — грамадзяне Беларусі незалежна ад месца рэгістрацыі.

Уладальнікам біяметрычных пашпартоў пры падачы дакументаў у візавых цэнтрах Мінскай і Брэсцкай абласцей неабходна паказаць дакумент, які пацвярджае рэгістрацыю па месцы жыхарства ў адпаведнай вобласці.

Крыніца: visa.vfsglobal.com

Fot. onliner.by

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)