Галоўны рэдактар ​​газeты «Советская Белоруссия», якая з’яўляецца друкаваным органам адміністрацыі Лукашэнкі, Дзмітры Жук выказаў сваё меркаванне наконт цяперашняй сiтуацыі з дэмакратыяй і правамі чалавека ў краіне.

«Калі вы пачулі словы «правы чалавека», пасля якіх ідуць нейкія аповеды пра вашу радзіму Беларусь, ведайце: гэты чалавек — вораг нашай краіны. Нашы прыхільнікі гэтых тэрмінаў пазбягаюць», — заявіў ён у перадачы «Клуб рэдактараў» на БТ.

«Сённяшнія дэмакратыя, правы чалавека — гэта тыя інструменты, каб нас прымусіць сябе адчуваць непаўнавартаснымі. Як толькі мы пачнём адчуваць сябе непаўнавартаснымі, мы становімся ўразлівымі. Таму не трэба на гэта рэагаваць», — дадаў Жук.

У газеце ён адводзіць месца чалавеканенавісніцкім калонкам Андрэя Мукавозчыка, артыкулам, дзе апраўдваюцца рэпрэсіі па палітычных матывах.

Крыніца: nashaniva.com

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)